Wayback Machine

Wayback Machine
Выява лагатыпа
Стартавая старонка партала
Стартавая старонка партала
URL web.archive.org/
Тып сайта вэб-архіў[d]
Мова(-ы) англійская
Мова праграмавання Java, Python
Уладальнік Архіў Інтэрнэту
Пачатак працы 24 кастрычніка 2001
Рэйтынг Alexa 173[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Wayback Machine (з англ. — «Машына часу») — бясплатны анлайн-архіў некамерцыйнай бібліятэкі «Архіў Інтэрнэту». З дапамогай пошукавых робатаў «Wayback Machine» архівуе і робіць агульнадаступнай большую частку «адкрытага» інтэрнэту[2].

Сэрвіс быў запушчаны ў 1996 годзе, аднак стаў даступны для грамадскасці толькі ў 2001 годзе.

За першыя 20 гадоў існавання Wayback Machine каталагізаваў і захаваў калекцыю з больш як 286 млрд вэб-старонак. Архіўныя здымкі адлюстроўваюцца ў фармаце HTML, JavaScript і CSS[3]. Дзякуючы захаваным у Wayback Machine дакументам карыстальнікі могуць адсочваць змены, якія адбываюцца на сайтах, і параўноўваць розныя версіі правак[4]. Станам на студзень 2023 года Wayback Machine дае доступ да больш як 767 мільярдаў захаваных вэб-старонак[5].

  1. Overview (англ.). alexa.com. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2020. Праверана 8 снежня 2021.
  2. Arora 2015.
  3. Lerner 2017, pp. 1741–1755.
  4. Michael Bryant. What is the Wayback Machine and Why is it Useful? (англ.). Groovy Post (22 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2021. Праверана 29 мая 2021.
  5. Wayback Machine (англ.). Wayback Machine. Праверана 7 чэрвеня 2021.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search